BE RU EN

Навукоўцы расшыфравалі найстаражытнейшыя ў гісторыі рэцэпты

  • 13.11.2019, 12:42

Як балявалі нашы продкі чатыры тысячы гадоў таму.

Навукоўцы нарэшце расшыфравалі клінапіс на гліняных таблічках, знойдзеных на тэрыторыі старажытнай Месапатаміі, якія захоўваліся ў Вавілонскай калекцыі Ельскага ўніверсітэта блізу паўстагоддзя. Высветлілася, на іх запісаныя рэцэпты страў - найстаражытнейшых з вядомых навуцы, паведамляе часопіс «Нож».

Тры таблічкі датаваныя 1730 годам да н. э., чацвёртую стварылі прыкладна на тысячагоддзе пазней. Усе таблічкі – з Месапатаміі, у якую ўваходзілі Бавілон і Асірыя. Цяпер гэта тэрыторыя Ірака, Сірыі і Турцыі.

Добра захаваліся 25 рэцэптаў, у тым ліку інструкцыі для гатавання рагу і булёнаў, а таксама вегетарыянскага «піўнога хлеба». Яшчэ дзесяць рэцэптаў не ўдалося аднавіць цалкам. Са слоў даследнікаў, запісы нешматслоўныя: па чатыры радкі на кожны рэцэпт.

Апошнія навіны