BE RU EN

Ізраіль прагнаў расейскую субмарыну са сваіх тэрытарыяльных водаў

  • 13.11.2019, 10:11

Падлодка РФ парушыла водную мяжу суверэннай дзяржавы.

Ізраіль выявіў ва ўласных тэрытарыяльных водах расейскую падводную лодку, піша Ynet (пераклад – lenta.ru).

Ізраільскае выданне, спасылаючыся на крыніцы, адзначае, што інцыдэнт адбыўся тры месяцы таму. Расейская субмарына наблізілася на адлегласць блізу 15 кіламетраў да берагу Ізраіля, у той час як межы тэрытарыяльных водаў краіны размешчаныя на выдаленні 22 кіламетраў. Ізраільскія вайскоўцы выйшлі на кантакт з экіпажам падлодкі.

Пасля субмарына накіравалася ў заходнюю частку Міжземнага мора. Ynet адзначае, што гэты «манеўр таксама можа мець доўгатэрміновыя наступствы для бяспекі Ізраіля, калі будзе выяўлена, што падводная лодка валодае магчымасцямі для збору выведзвестак».

Апошнія навіны