BE RU EN

Разумоў абмеркаваў «Паўночную плынь-2» з прэзідэнтам Еўрапарламента

  • 12.11.2019, 21:56

Старшыня Вярхоўнай рады Украіны заявіў пра пагрозу еўрапейскай энэргетычнай бяспецы.

Старшыня Вярхоўнай рады Украіны Дзмітрый Разумкоў заявіў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Еўрапарламента Давідам Сасолі пытанне будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2». Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Twitter Разумкова.

Старшыня ўкраінскага парламента паведаміў, што адпаведнае пытанне ўздымалася падчас тэлефоннай размовы ўвечары ў аўторак 12 лістапада.

«Правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Еўрапарламента Давідам Сасолі. Асаблівую ўвагу звярнуў на пагрозы еўрапейскай энэргетычнай бяспекі, якія прадстаўляе праект «Паўночная плынь-2», - напісаў Разумкоў.

Апошнія навіны