BE RU EN

Міраслаў Гай: Трэба ўздымаць пытанне аб выключэнні Расеі з Інтэрпола

  • 12.11.2019, 18:24

Дыктатарскі рэжым РФ карыстаецца прабеламі бюракратыі дэмакратыі.

Затрыманне добраахвотніка і героя расейска-ўкраінскай вайны Ігара Мазура не з'яўляецца здрадай Польшчы Украіне, як з падачы расейскіх прапагандысцкіх СМІ ўжо напісалі многія. На жаль, такія выпадкі бываюць. Польшча ніколі не выдавала ўкраінцаў Расеі. Але гэта выключна пры адэкватнай рэакцыі ўкраінскай улады. Пра гэта ў сваім блогу піша валанцёр, ветэран АТА і блогер Міраслаў Гай для сайта replyua.net.

Ён выступіў з заклікам да прэзідэнта і МЗС узяць справу пад асабісты кантроль і дамагчыся вызвалення ўкраінца. Украінскі консул ужо гутарыў асабіста з Мазурам. Таксама аператыўна з'явілася заява МУС Украіны, гэта своечасовая рэакцыя Арсэна Авакава, які таксама меў досвед затрымання Інтэрполам у Італіі.

Міраслаў Гай мяркуе, што гэта вайна супраць кожнага добраахвотніка, вайскоўца, грамадскага актывіста, палітыка з украінскай пазіцыяй. Наша рэакцыя павінна быць адзіная, масавая. Усе ўкраінцы павінны пачаць пісаць на старонцы Інтэрпол у Фэйсбуку.

Валанцёр адзначае, важна памятаць, што не Польшча - наш вораг. Польшча - наш стратэгічны партнёр. Дыктатарскі рэжым РФ карыстаецца прабеламі бюракратыі дэмакратыі. І РФ ужо шмат разоў рабіла спробы нас пасварыць і праводзіла ўдалыя інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі. Таму ў гэтай сітуацыі выйсце ўсяго адно - трэба ўздымаць пытанне аб выключэнні Расеі з Інтэрпола.

Апошнія навіны