BE RU EN

Кембрыджскі слоўнік абраў слова года

  • 12.11.2019, 16:40

Яно з'явілася ва ўжытку толькі ў 2011 годзе.

Кембрыджскі слоўнік назваў словам года upcycling. Гэта выраб мэблі, адзення і іншых прадметаў з перапрацаваных матэрыялаў, піша часопіс «Нож».

Са снежня 2011 года, калі гэтае слова ўпершыню ўнеслі ў электронны слоўнік, частата яго ўжывання вырасла на 181%. Запыты, звязаныя з гэтым словам, падвоіліся за апошні год.

У шорт-ліст Кембрыджскага слоўніка ўвайшлі:

carbon sink - паглынальнік вугляроду (лес, які можа паглынаць дастатковую колькасць вугляроду і памяншаць парніковы эфект);

compostable – матэрыял, які можна кампаставаць;

preservation - захаванне (прыродных рэсурсаў).

Складальнік слоўніка Collins Dictionary назвалі словазлучэннем года «кліматычны страйк» (climate strike).

Апошнія навіны