BE RU EN

Новае пакаленне павінна адказаць Лукашэнку

  • Арсень Дзядок
  • 12.11.2019, 15:03

Моладзевы лідар заклікаў сустрэцца на Кастрычніцкай плошчы 15 лістапада.

Моладзевы лідар Арсень Дзядок, які выступіў на плошчы Свабоды падчас абмеркавання фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», звярнуўся да сваіх аднагодкаў, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

- Дарагія сябры, 8 лістапада мы прыйшлі, каб паказаць тое, што беларуская моладзь ёсць, - заявіў актывіст. - І мы гэта паказалі.

Таксама, мы паказалі, што Беларусь стамілася. Стамілася ад таго, што ўжо 25 гадоў у краіне няма зменаў. 25 гадоў мы не можам уплываць на лёс сваёй краіны. Чвэрць стагоддзя.

Калі за гэты час нашы суседзі змаглі ўмацаваць свой суверэнітэт і стаць эканамічна незалежнымі, то ў Беларусі ўсур'ёз абмяркоўваюцца варыянты інкарпарацыі ў склад Расеі. Налета адбудуцца прэзідэнцкія выбары. І Лукашэнка ўжо вызначыў, што пойдзе на сёмы прэзідэнцкі тэрмін. І мы - новае пакаленне - павінны рашуча адказаць на гэта.

Не - саюзу з Расеяй!

Не - сёмага тэрміну Лукашэнкі!

Нам трэба дзейнічаць смела і рашуча. 15 лістапада, 18:00, Кастрычніцкая плошча. Чакаю вас, бо разам мы сіла і мы абавязкова пераможам!

Апошнія навіны