BE RU EN

Жаноцкая, дэмакратычная, не баіцца быць яркай: хто змяніў дыктатара Балівіі

  • 12.11.2019, 13:00

Упершыню ў гісторыі краінай пачала кіраваць жанчына.

Балівіяй стала кіраваць першая ў гісторыі гэтай дзяржавы жанчына. СМІ характарызуюць, што Жанін Аньес - поўная процілегласць свайму папярэдніку Эву Маралесу, які ўцёк у Мексіку, яна пацвярджае сучасны трэнд у палітычнай модзе: яна падкрэслена жаноцкая, дэмакратычная і не баіцца быць яркай, піша gazetaby.com.

Жанін Аньес - 52-гадовая ўраджэнка горада Трынідад дэпартамента Бэні, другога велічыней рэгіёну краіны, размешчанага на паўночным усходзе.

Паводле адукацыі новая кіраўніца Балівіі юрыстка, а ў яе прафесійным рэзюмэ значыцца, што яна займала пасаду медыядырэктаркі кампаніі Totalvision - гэта мясцовая тэлекампанія рэгіёну Бені.

Апошнія навіны