BE RU EN

Аўстрыйская прэса альбо ігнаруе, альбо крытыкуе беларускага дыктатара

  • 12.11.2019, 12:29

Пра дыктатара напісалі толькі дзве газеты.

Аўстрыйская прэса, мяркуючы з аналізу свежых публікацый, пакуль практычна не заўважае візіту Лукашэнкі. На раніцу 12 лістапада сайту «Салiдарнасць» атрымалася адшукаць толькі некалькі публікацый. Дзве з іх прыезду Лукашэнкі ў Вену прысвяціла агульнанацыянальная газета Oberösterreichische Nachrichten.

Выданне нагадвае, што адной з тэмаў падчас афіцыйных сустрэч стане пытанне правоў чалавека ў Беларусі і смяротнае пакаранне.

Аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі піша і рэгіянальная газета Vorarlberger Nachrichten.

У сённяшнім артыкуле Oberösterreichische Nachrichten пад загалоўкам «Дыктатар, які любіць Аўстрыю», Лукашэнку называюць «незаконнанароджаным сынам даяркі», які жорсткай рукой 25 гадоў кіруе сваёй краінай. Газета раскрывае сакрэты палітычнага даўгалецця Лукашэнкі: бязлітасны да палітычных апанентаў, стварыў сабе вобраз «чалавека з народа».

І заканчвае аповед пра Лукашэнку словамі пра малодшага сына. Газета называе яго сынам асабістай лекаркі беларускага правадыра, якога забралі ў маці: «Цяпер 14-гадовага хлопчыка рыхтуюць у ягоныя пераемнікі. Улада павінна заставацца ў сям'і».

Апошнія навіны