BE RU EN

Відэафакт: Пратэстоўцы ў Балівіі разграмілі дом дыктатара Маралеса

  • 12.11.2019, 11:09

Хваляванні прайшлі ў горадзе Качабамба.

Пратэстоўцы ў Балівіі ўварваліся ў дом прэзідэнта Эва Маралеса, які падаў у адстаўку, у балівійскім горадзе Качабамба і разграмілі яго. Кадры апублікаваныя 11 лістапада ў YouTube на канале Santaportal. Сам Маралес таксама напісаў у Twitter пра напад на свой дом, паведамляе gordonua.com.

У Балівіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 20 кастрычніка распачала пратэсты апазіцыя. Найвышэйшы выбарчы суд Балівіі, які выконвае функцыі выбарчай камісіі, абвесціў, што пасля падліку 99,9% галасоў Маралес перамагае ў першым туры. Ягоны асноўны спаборнік экс-прэзідэнт Карлас Меса заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса.

Ахвярамі сутыкненняў у Балівіі сталі мінімум тры чалавекі, пацярпелі больш за 380 чалавек. 10 лістапада Маралес пагадзіўся правесці новыя выбары прэзідэнта краіны і падаў у адстаўку. Ён прыняў прапанову Мексікі пра палітычны прытулак.

Апошнія навіны