BE RU EN

Статус Лукашэнкі прынізілі падчас сустрэчы ў аэрапорце Вены

  • 12.11.2019, 10:02

Палітыкі высокага рангу праігнаравалі дыктатара.

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен і канцлер Себасцьян Курц не сустрэлі Лукашэнку ў аэрапорце Вены, паведамляюць naviny.by.

Ля трапа самалёта кіраўніка Беларусі сустракалі міністарка лічбавізацыі і эканамічнай палітыкі Аўстрыі Элізабэт Удольф-Штробль, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей, а таксама амбасадаркі Беларусі і Аўстрыі Алена Купчына і Алаізія Вёргетэр.

Апошнія навіны