BE RU EN

Фотафакт: Ярмошына, пераапрануўшыся мужчынам, бяжыць з Беларусі

  • 12.11.2019, 9:32

Калаж паводле балівійскіх матываў.

Беларускі блогер і прадпрымальнік Віктар Гарбачоў апублікаваў у «Фэйсбуку» фотакалаж, у якім кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына ў мужчынскім гарнітуры ўцякае з Беларусі.

«Ну, здрасце. Я Грыша. Мне б у Бразілію, на маленькіх малпачак паглядзець», – гаворыцца ў тэксце да фотакалажа.

Тэма ўцёкаў Ярмошынай з краіны навеяная балівійскімі матывамі. Учора паліцыя арыштавала старшыню Найвышэйшага выбарчага суда (выбарчай камісіі) Балівіі Марыю Эўхенію Чоке і яе намесніка Антоніа Костаса. Яны мелі намер уцячы з краіны, пры гэтым Чоке спрабавала прыкінуцца мужчынам.

Апошнія навіны