BE RU EN

У салігорскі «Шахцёр» перайшоў чэмпіён Малдовы

  • 11.11.2019, 19:15

Юрый Кендыш стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне чэмпіянату Малдовы, які завяршыўся.

Беларускі паўабаронца Юры Кендыш падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам».

Тэрмін пагаднення разлічаны да канца 2022 года, паведамляе pressball.by.

Кендыш вядомы беларускім заўзятарам па выступах за менскі «Партызан», жодзінскую «Тарпеда-БелАЗ», мазырскую «Славію», «Дынама-Брэст» і БАТЭ. У Літве паўабаронца гуляў у «Тракаі» і «Жальгірыс». Да пераходу ў салігорскую каманду Юрый абараняў колеры «Шэрыфа», у складзе якога ў гэтым сезоне стаў чэмпіёнам Малдовы і найлепшым бамбардзірам першынства, забіўшы 13 мячоў..

Апошнія навіны