BE RU EN

Хакеісты менскага «Дынама» наведалі царкву

  • 11.11.2019, 17:55

У менчукоў серыя з 11 паразаў запар, якую яны ніяк не могуць спыніць.

Хакеісты менскага «Дынама», імаверна, хочуць спыніць серыю паразаў з Божай дапамогай. Перад матчам у чэмпіянаце КХЛ, прынамсі, некаторыя гульцы наведалі праваслаўны храм усіх святых на вуліцы Каліноўскага ў Менску. Фота з'явілася ў Instagram канадскага легіянера Раяна Спунера. Афіцыйнай інфармацыі аб паходзе хакеістаў у храм пакуль няма, паведамляе euroradio.fm.

У менскага «Дынама» серыя з 11 паразаў запар, якую яны ніяк не могуць спыніць. 12 лістапада дынамаўцы прымаюць «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада, пачатак а

19-й гадзіне.

Дарэчы, у кастрычніку ў Салігорску супрацоўнік ДАІ патлумачыў, навошта святар асвячае ў горадзе дарогі: «Апошні шанец».

У Twitter з'явілася цікавае відэа - хакеісты штурхаюць свой клубны аўтобус, а за стырном сядзіць гендырэктар Дзмітрый Баскаў.

Апошнія навіны