BE RU EN

Што з'есці на вячэру: 12 прадуктаў, якія карысныя для фігуры

  • 10.11.2019, 21:09

Чым вячэраць, каб трымаць сябе ў форме.

Практычна ўсе хочуць трымаць сябе ў добрай форме. Але далёка не ўсе ведаюць, што правільна харчавацца зусім не азначае «галадаць», піша apostrophe.ua.

Для ідэальнай фігуры важна ведаць, якія прадукты не шкодзяць арганізму і формам.

Вячэрні прыём ежы - самы строгі, бо менавіта ўвечары нам нельга перагружаць арганізм і трэба забяспечыць яго карыснымі рэчывамі. Ідэальна падыдуць для вячэры кісламалочныя прадукты: тварог, ёгурты ці кефір. Таксама ўвечары можна з'есці трохі нятлустага сыру, адварныя яйкі, курынае філе.

Лепш за ўсё ўвечары засвойваюцца бялкі, а вось вугляводаў нам трэба мінімум. Таму варта выключыць усе мучное і цяжкае. Калі хочацца прысмакаў, можна замяніць іх яблыкамі, невялікай колькасцю мёду, ягадамі. З садавіны лепш за ўсё ўплывае на фігуру ананас. Ён выводзіць таксіны, паляпшае страваванне і дапамагае спальваць калорыі.

Калі вы паспяваеце прагаладацца да вечара, можна прыгатаваць на вячэру нятлустую рыбу. Таксама выдатна падыдуць для вячэрняга перакусу любая зялёная гародніна.

Апошнія навіны