BE RU EN

У Крамянёвай даліне адмаўляюцца працаваць з IT-кампаніямі з РФ

  • 10.11.2019, 19:25

Расею неаднаразова абвінавачвалі ў крадзяжы тэхналогій.

Расейскія венчурныя інвестары скардзяцца на тое, што ў Крамянёвай даліне ўсё часцей адмаўляюцца супрацоўнічаць з IT-кампаніямі з Расеі. Прычынай адмовы расейскія венчурныя інвестары называюць асцярогі амерыканцаў наконт таго, што ўлады РФ могуць умешвацца ў працу стартапаў, паведамляе выданне The Bell (пераклад - «Зеркало недели»).

Адзначаецца, што некалькі кампаній адмовіліся працаваць з расейскімі стартапамі, якія знаходзяцца ў Расеі, або калі каманда распрацоўшчыкаў знаходзіцца на тэрыторыі РФ.

Адзначым, што многія краіны, у тым ліку і Заходняй Еўропы і ЗША, абвінавачваюць РФ ва ўмяшанні ў свае ўнутраныя справы, а таксама ў крадзяжы тэхналогій.

Апошнія навіны