BE RU EN

Польшча перадала афіцэра Мазура на парукі ўкраінскаму консулу

  • 10.11.2019, 18:42

Суд пра абранне меры стрымання не адбудзецца.

Ветэрана расейска-ўкраінскай вайны Ігара Мазура польскі суд перадаў на парукі ўкраінскаму генконсулу ў Любліне, піша «Зеркало недели».

Украінская амбудсвуман Людміла Дзянісава паведаміла, што на час чакання і разгляду экстрадыцыйнага запыту ён будзе пражываць у Генеральным консульстве.

«Падкрэсліваю, усё, хто займаецца пытаннямі вызвалення і вяртання дадому нашага грамадзяніна прыкладаюць максімум намаганняў, каб ён не стаў закладнікам палітычнай помсты РФ», - напісала Дзянісава ў Facebook.

Як паведамлялася, у Польшчы, на памежным пункце Дарагуск, на запыт РФ затрымалі супрацоўніка Сакратарыята Упаўнаважанага ВРУ паводле правоў чалавека Ігара Мазура.

У МУС Украіны назвалі затрыманне Мазура чарговым выкарыстаннем Расеяй міжнародных інстытутаў для пераследу ўкраінскіх грамадзян і паказалі, што Расея парушыла гэтым міжнародныя нормы і некалькі артыкулаў статута Інтэрпола.

Пры гэтым у Польшчы заявілі, што не маюць намер выдаваць ўкраінца Расеі.

Апошнія навіны