BE RU EN

Мілеўскі супраць Глеба: 1:1 пасля першага тайма

  • 10.11.2019, 16:25

Cёння ў Менску можа развязацца галоўная інтрыга сезона.

У Мінску праходзіць эпахальны матч чэмпіянату Беларусі. "Іслач" прымае берасцейскае «Дынама». Ужо сёння берасцейцы могуць перапыніць гегемонію БАТЭ.

У супрацьстаянні сышліся знакамітыя беларускія футбалісты Арцём Мілеўскі і Аляксандр Глеб.

На 23-й хвіліне Мілеўскі адкрыў у паядынку лік. Праз 10 хвілін «Іслач» здолела адыграцца. Вызначыўся Аляксандр Макась.

Адзначым, берасцейскае «Дынама», у выпадку перамогі над «Іслаччу», гарантуе сабе залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны