BE RU EN

Рэпер Уэст заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты ЗША

  • 10.11.2019, 13:03

Галоўны пункт праграмы – стварэнне мноства працоўных месцаў у краіне.

Амерыканскі рэпер Канье Уэст падчас штогадовага фестывалю інавацый Fast Company Innovation Festival у Нью-Ёрку заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША ў 2024 годзе, паведаміла 7-га лістапада выданне The Hollywood Reporter.

Заяву Уэста гледачы сустрэлі смехам. Рэпер сказаў, што смяяцца тут няма з чаго, бо ён і каманда маглі б стварыць шмат працоўных месцаў. Ён таксама адзначыў, што на прэзідэнцкай пасадзе змагаўся б з дыскрымінацыяй, расізмам і выступаў за "пашырэнне эканамічных правоў цемнаскурага насельніцтва".

Чарговыя выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2020 года, наступныя – у 2024 годзе.

Апошнія навіны