У берасцейскага «Дынама» з'явіўся ўнікальны шанец
- 10.11.2019, 12:51
13-гадовая бесперапынная гегемонія БАТЭ ў беларускім футболе можа закончыцца.
Пачынаючы з 2006 года, барысаўская каманда БАТЭ нязменна станавілася чэмпіёнам Беларусі.
Але сёння, 10 лістапада, 13-гадовая бесперапынная гегемонія барысаўчанаў можа закончыцца: на золата першынства ўсур'ёз замахнулася «Дынама» з Берасця, паведамляе svaboda.org.
Дынамаўцы апярэджваюць БАТЭ на 7 пунктаў і ў выпадку перамогі ў гасцявым матчы над «Іслаччу» з Менскай вобласці датэрмінова здабудуць першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі.
Пачатак гульні ў 15.30, яе будзе трансляваць тэлеканал «Беларусь 5».
Калі ж здарыцца нічыя ці параза, пытанне пра чэмпіёнства давядзецца адкласці.