BE RU EN

У егіпецкім Шарм-эль-Шэйху загарэўся самалёт з Запарожжа

  • 10.11.2019, 12:25

Пажар пачаўся пасля прызямлення.

У Егіпце ў аэрапорце горада Шарм-эль-Шэйх 9 лістапада адбыўся пажар на адным з самалётаў украінскай авіякампаніі SkyUp. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства грамадзянскай авіяцыі Егіпта на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе gordonua.com.

У самалёта рэйса PQ7153, які прыбыў з Запарожжа, загарэлася шасі.

У паведамленні гаворыцца, што пасля прызямлення адбылася выцечка алівы з гідраўлічнай сістэмы, у выніку чаго загарэлася адна з шынаў шасі.

"Пажар хутка ліквідавалі", – адзначылі ва ўстанове.

Былі прыняты ўсе захады для абароны цывільных асобаў, пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Апошнія навіны