BE RU EN

Нямеччына адзначыла юбілей уз'яднання: Яскравы фотарэпартаж

  • 10.11.2019, 12:02

Еўрапейскія палітыкі ўспамінаюць, як 30 гадоў таму абрынуўся Берлінскі мур.

9 лістапада Нямеччына адзначыла 30-годдзе падзення Берлінскага муру. Як паведамляе «Нямецкая хваля», прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, ягоны калега з Вугоршчыны Янаш Адэр, польскі лідар Анджэй Дуда, кіраўнік Чэшскай Рэспублікі Мілаш Зэман, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, чальцы нямецкага ўрада і парламента ўдзельнічалі ва ўскладанні руж у шчыліну паміж бетоннымі блокамі ацалелай часткі сцяны.

Пасля гэтага госці скіраваліся ў капліцу Яднання каля Берлінскай сцяны, дзе прайшоў другі этап мерапрыемстваў, Меркель выступіла з кароткай прамовай і заклікала сусветную супольнасць абараняць дэмакратыю.

Потым удзельнікі мерапрыемстваў запалілі свечкі і паставілі іх да пакінутых фрагментаў Берлінскага муру ў памяць пра ахвяраў падзелу Нямеччыны. Таксама ў Берліне прайшоў прабег малалітражных аўтамабіляў Trabant, якія сталі сімвалам Усходняй Нямеччыны. Вечарам каля Брадэнбургскай брамы адбыўся канцэрт, які скончыўся маштабным феерверкам.

ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА

Апошнія навіны