У Румыніі праходзяць выбары прэзідэнта
- 10.11.2019, 11:39
Клаус Ёханіс выставіў сваю кандыдатуру другі раз.
У Румыніі ў нядзелю, 10 лістапада, праходзяць прэзідэнцкія выбары. Мяркуючы з сацапытанняў, фаварытам на іх з вялікім адрывам з'яўляецца дзейны прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс, які выстаўляе сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо другі раз, паведамляе dw.com.
З 2013 года Ёханіс з'яўляецца чальцом Нацыянал-ліберальнай партыі (НЛП). Яна прыйшла да ўлады ў Румыніі тыдзень таму, пасля таго як урад, большасць у якім мела Сацыял-дэмакратычная партыя, атрымала вотум недаверу ў парламенце.
Як паведамляе інфармагенцтва dpa, новы ўрад краіны, які ўзначальвае прэм'ер-міністр Лудовік Орбан, спадзяецца ў выпадку перамогі Клауса Ёханіса на прэзідэнцкіх выбарах прадожыць курс на барацьбу з карупцыяй. Менавіта праблема карупцыі, піша dpa, стала прычынай правалу папярэдняга ўрада Румыніі.
У прэзідэнцкіх выбарах 2019 года ў Румыніі ўдзельнічаюць 14 кандыдатаў. Правам голасу ў краіне валодаюць 18,2 мільёна чалавек. У выпадку, калі ні адзін з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду не атрымае ў нядзелю абсалютнай большасці галасоў 24 лістапада мае будзе адбыцца другі тур галасавання. Чакаецца, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі будуць вядомыя ў панядзелак.