BE RU EN

Лявон Вольскі выпусціў кліп на песню «Зіма»

  • 1.11.2019, 12:25

Сам музыка вельмі задаволены вынікам.

Напярэдадні гастрольнага тура па Беларусі Лявон Вольскі выклаў у сеціва кліп на песню "Зіма" з альбома "Гравітацыя" (2019), паведамляе "Еўрарадыё".

Рэжысёркай кліпа стала Святлана Казлоўская. Сам музыка вельмі задаволены вынікам: "Тое, што адлюстравана ў кліпе - як ні дзіўна, наш звыклы фон для жыцця, тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць. Гэта сапраўдная зіма ў "краіне светлай заўтра", зіма, якая расцягнулася на дзесяцігоддзі" .

Рэжысёрка характарызуе сваю працу наступным чынам: "Знаёмая горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ўжо дваццаць пяць гадоў. Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся - страшна страчваць рэшту цяпла і розуму".

2 лістапада гурт VOLSKI адпраўляецца з гастрольным турам па Беларусі.

Апошнія навіны