BE RU EN

У Варшаве праходзіць Форум Барыса Нямцова

  • 9.10.2019, 19:07

У форуме ўдзельнічаюць вядомыя расейскія апазіцыйныя палітыкі, эканамісты і грамадскія дзеячы.

Сёння ў Варшаве адкрыўся чацвёрты Форум імя Барыса Нямцова. Галоўная тэма дыскусіі «Стратэгіі супраць страху ў Расеі і за яе межамі", паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

У працы форуму ўдзельнічаюць дачка расейскага палітыка Жанна Нямцова, эканаміст Сяргей Гурыеў, расейскія апазіцыянеры Аляксей Навальны, Уладзімір Кара-Мурза, Юлія Галяміна.

У першы дзень форуму з уступнымі словамі выступілі арганізатар Форуму Жанна Нямцова, міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, намеснік Кіраўніка місіі Вялікабрытаніі ў Польшчы Джэйсан Райнберг і іншыя партнёры, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі мерапрыемства.

Дырэктар Цэнтра ў пытаннях дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Фрэнсіс Фукуяма выступіў на мерапрыемстве са спецыяльнай лекцыяй пра свабоду, пасля чаго правёў дыскусію з Аляксеем Навальным.

Апошнія навіны