BE RU EN

Фізічны пуск першага энэргаблока БелАЭС прызначаны на студзень 2020 года

  • 9.10.2019, 16:44

Пасля фізічнага пуску на станцыі запланаваныя іншыя аперацыі.

Фізічны пуск першага энэргаблока Беларускай АЭС плануецца на студзень 2020 года. Такую дату назваў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Пасля фізічнага пуску на станцыі запланаваныя іншыя аперацыі, уключэнне ў сетку, дадаў ён.

Канкрэтная дата запуску будзе залежаць ад тэрмінаў прывозу ядзернага паліва. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар дэпартамента ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Васіль Палюховіч.

Апошнія навіны