BE RU EN

Сірыйскія курды абвясцілі мабілізацыю ў сувязі з наступам Турцыі

  • 9.10.2019, 17:23

Курдаў ва ўсім свеце заклікаюць выйсці на дэманстрацыі.

У сераду, 9 кастрычніка, аўтаномны ўрад сірыйскіх курдаў абвясціў трохдзённую ўсеагульную мабілізацыю ў сувязі з пачаткам наступу турэцкага войска.

Пра гэта са спасылкай на Дэмакратычныя сілы Сірыі паведамляе «Нямецкая хваля».

«Калі пагрозы і мабілізацыя турэцкага войска і яго наймітаў убіраюцца ў сілу, мы заклікаем наш народ выйсці да тэрыторый, якія мяжуюць з Турцыяй, каб выканаць свой маральны абавязак і даць адпор у гэты важны гістарычны момант», - гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым тых курдаў, якія знаходзяцца ў іншых краінах, заклікаюць выйсці на дэманстрацыі супраць турэцкай агрэсіі.

Апошнія навіны