BE RU EN

The Times: Пуцін вядзе гібрыдную вайну супраць Еўропы

  • 8.10.2019, 21:38

У Еўропе дзейнічае звышсакрэтнае расейскае падраздзяленне.

Дэстабілізацыя сітуацыі ў Малдове, атручэнне гандляра зброяй у Балгарыі, сарваны дзяржаўны пераварот у Чарнагорыі, спроба забойства былога расейскага шпіёна ў Вялікабрытаніі – усё гэта шэраг акцый звышсакрэтнай групы расейскай выведкі, накіраванай на дэстабілізацыю Еўропы. Да такой высновы прыйшлі сілавікі на Захадзе, піша выданне The Times (перевод - belsat.eu).

Выданне паведамляе, што найбольш важныя аперацыя ладзіць адмысловае элітнае падраздзяленне ўнутры расейскай разведвальнай сістэмы. Падраздзяленне мае назву Unit 29155, у ім служаць вайскоўцы кваліфікаваныя ў падрыўной дзейнасці, сабатажы і забойствах. Адметна, што выведнікі з гэтага падраздзялення дзейнічалі апошнія дзесяць гадоў, але выявілі іх на Захадзе толькі цяпер.

Пуцін вядзе гібрыдную вайну супраць Еўропы

Заходнія спецслужбы ўпершыню ідэнтыфікавалі падраздзяленне пасля няўдалага перавароту 2016 года ў Чарнагорыі. Але канчаткова зразумелі сітуацыю толькі пасля атручвання ў сакавіку 2018 году Сяргея Скрыпаля, былога афіцэра расейскай выведкі.

«Гэта падраздзяленне ГРУ, якое актыўна дзейнічала на працягу многіх гадоў па ўсёй Еўропе. Гэта было нечаканасцю, што расейскае ГРУ, гэтая частка, адчувае сябе свабодна і ажыццяўляе шкоднасную дзейнасць у дружалюбных краінах. Гэта быў шок», – распавёў на ўмовах ананімнасці супрацоўнік Еўрапейскай службы бяспекі.

Апошнія навіны