BE RU EN

Беларусы ў ЗША набылі будынак, каб павесіць бел-чырвона-белы сцяг

  • 8.10.2019, 21:01

Будынак у Брукліне беларусы купілі, яшчэ не маючы ўласных дамоў.

«Белсат» пабываў у Брукліне, дзе знаходзіцца галоўны офіс Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Яго беларусы набылі ў 1957 годзе.

13 кастрычніка арганізацыя адзначыць 70-гадовы юбілей. Яна гуртуе беларусаў з розных частак Злучаных Штатаў і мае аддзелы ў розных гарадах.

Былая старшыня галоўнага праўлення БАЗА Ганна Сурмач распавяла, што будынак у Брукліне беларусы купілі, яшчэ не маючы ўласных дамоў. На сёння гэта адзінае месца ў Нью-Ёрку, дзе вісіць бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны