BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +15 градусаў

  • 8.10.2019, 19:17

На тэрыторыі краіны захаваецца воблачнае надвор'е.

На тэрыторыі Беларусі 9 кастрычніка будзе крыху цяплей, аднак ва ўсіх рэгіёнах пройдуць дажджы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

На тэрыторыі краіны захаваецца воблачнае надвор'е, на працягу дня прагназуецца высокая верагоднасць ападкаў - ад 70 да 90%. Чакаецца парывісты вецер, да 14 м/с.

Удзень паветра прагрэецца ў Віцебску, Магілёве і Гомелі да +11°C, у Горадні - да +12... +14°C, у Берасці - да 15 цяпла.

Апошнія навіны