BE RU EN

Ігнат Буйніцкі: шляхціц, які зрабіў папулярным беларускі фальклор

  • 8.10.2019, 18:47

Менавіта ён з'яўляецца заснавальнікам першага прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра.

Ад ягонай дзейнасці адварочвалі нос многія з так званых адукаваных людзей польскай і расейскай культуры. А гэты чалавек - шляхціц старажытнага герба «Лебедзь» не толькі ўбачыў вялізны мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне, піша «Белсат».

Выявілася, што селянін-беларус са сваёй культурай зусім не горшы, чым іншыя больш «высакародныя народы». Буйніцкі меў са сваёй трупай шалёны поспех, дзе б ні з'яўляўся. Нездарма ўпарта трымаецца легенда пра тое, што ён нават і памёр падчас танца.

Апошнія навіны