BE RU EN

Пад Асіповічамі зубры зладзілі бой за ролю важака

  • 8.10.2019, 16:55

Бой доўжыўся амаль паўгадзіны.

Беларускі фатограф Дзімід Важнік убачыў у Асіповіцкім раёне статак зуброў прыблізна са ста галоў і стаў сведкам бою за ролю важака. Фатаграфіі Важнік апублікаваў у сваім Інстаграм, піша tut.by.

- Бой доўжыўся амаль паўгадзіны, у гэты час астатнія жывёлы пільна сачылі за паядынкам, - піша Дзмітрый. - На дрон практычна не звярталі ўвагі, хоць да і пасля бою ў страху ўцякалі.

Паніку ўздымалі матулі з цялятамі, ад іх па ланцуговай рэакцыі ва ўцёкі кідаліся ўсе астатнія. Але падчас бою уся ўвага была прыкаваная да высвятлення, хто ж усё ж атрымае перамогу.

Наўпроставых удараў рагамі практычна не было, паядынак больш нагадваў барацьбу сумо, дзе спаборнікі павінны выштурхаць адзін аднаго з кола без удараў. Было бачна, што ў жывёл не было мэты нанесці раны адна адной - яны мераліся сілай. Аднак раны былі і больш слабы вымушаны быў адступіць.

Апошнія навіны