BE RU EN

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю выратаваў дзіця з ахопленага полымем аўтамабіля

  • 8.10.2019, 16:28

Пасля выратавання людзей Роберт Бедрань пачаў тушыць аўто.

У Польшчы пажарныя з добраахвотніцкай брыгады распавялі, як лідар партыі «Вясна» і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань выцягнуў кіроўцу і ягонага двухгадовага сына з ахопленага полымем аўтамабіля, піша Onet.pl.

Пасля выратавання людзей з ахопленага полымем аўтамабіля, які рэзнуўся ў фуру, польскі палітык «як сапраўдны пажарны» пачаў тушыць полымя вогнетушыцелем.

Перад ад'ездам Роберт Бедрань пахваліў пажарных за іх працу і аператыўнасць.

Апошнія навіны