BE RU EN

Беларусь не пускае да сябе расейскія булкі

  • 8.10.2019, 13:21

У «таёжным звязе» прадаўжаюцца гандлёвыя канфлікты.

Расейскія вытворцы хлебабулачных вырабаў заяўляюць пра шэраг абмежаванняў для ўвозу іх прадукцыі ў Беларусь, паведамляе «Белсат».

Гэтае пытанне абмяркоўвалася 3 кастрычніка ў Смаленску на сустрэчы экспертаў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і прадстаўнікоў бізнэсу Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ).

Таксама ўдзельнікі скардзіліся на дэмпінг з боку беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі ў Расеі, паведамілі ў ЕЭК.

Акрамя таго, абмяркоўвалася стварэнне новых зонаў свабоднага гандлю краінаў ЕАЭЗ з іншымі краінамі свету і ўзаемнае прызнанне Беларуссю і Расеяй пасведчанняў кіроўцы.

Апошнія навіны