BE RU EN

У Горадні паказалі, які купал будзе над уязной вежай Старога замка

  • 7.10.2019, 21:34

Каркас купала ўжо ўсталявалі.

У Горадні паказалі, які купал будзе над уязной вежай Старога замка. Як інфармуе sb.by, у панядзелак металічную канструкцыю з дапамогай аўтакрана часова ўсталёўвалі на падрыхтаванае месца. Потым яго зноў вернуць на зямлю, дзе будзе адбывацца абшыўка дрэвам і металам. І ўжо пасля гэтага купал зноў паставяць на вежу.

Стары замак у Горадні знаходзіцца на рэканструкцыі, якая пачалася восенню 2017-га. Пасля яе заканчэння замак будзе выглядаць такім, якім ён быў у канцы XVI стагоддзя, калі быў рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Рэканструкцыя павінна скончыцца ў 2020 годзе.

Апошнія навіны