BE RU EN

Пуцін у дзень нараджэння павысіў заробкі сабе і Мядзведзеву

  • 7.10.2019, 18:26

Прэзідэнт РФ падпісаў некалькі ўказаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў некалькі ўказаў аб падвышэнні даходаў асоб, якія замяшчаюць дзяржаўныя пасады Расейскай Федэрацыі. Дакументы апублікаваныя на партале прававой інфармацыі, паведамляе РБК.

У адпаведнасці з указам №481, падпісаным 7 кастрычніка - у дзень нараджэння Пуціна, грашовая ўзнагарода прэзідэнта Расеі і старшыні ўрада «ў мэтах забеспячэння сацыяльных гарантый» павялічваецца з 1 кастрычніка 2019 года на 4,3%.

Аналагічным чынам павышаюцца заробкі міністра абароны РФ, кіраўнікоў МУС, МНС, ФСБ, Расгвардыі, СВР, ФСА і Дзяржаўнай фельд'егерскай службы, а таксама іншых міністраў, віцэ-прэм'ераў, сакратара Савета бяспекі, кіраўніка ЦВК і гэтак далей. Акрамя таго, на 4,3% павышаныя заробкі асоб, якія замяшчаюць дзяржаўныя пасады Расейскай Федэрацыі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і прадстаўніцтвах Расейскай Федэрацыі пры міжнародных арганізацыях.

Асобнымі ўказамі на 4,3% з 1 кастрычніка павышаныя грашовыя ўзнагароды старшыні Следчага камітэта і генеральнага пракурора.

Раней Пуцін падпісаў указ аб павышэнні на 4,3% заробкаў дыпламатычным работнікам і астатнім супрацоўнікам МЗС, а таксама федэральным дзяржслужбоўцам у адпаведнасці з замяшчэннем пасад і класнымі чынамі. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў «РІА Новости», што цяперашняе падвышэнне - гэта «планавая індэксацыя».

Паводле звестак Расстата, сярэдні аклад федэральных дзяржслужбоўцаў у 2018 годзе вырас на 5,4%, перавысіўшы 126 тысяч руб. Гэта ўтрая вышэй за сярэдні заробак расейцаў за мінулы год. Самымі высокааплатнымі федэральнымі чыноўнікамі былі названыя супрацоўнікі апарата ўрада.

Апошнія навіны