BE RU EN

У NASA запісалі, як гучыць Марс

  • 6.10.2019, 17:06

Гукі атрымалася запісаць у апарата, які ўлоўлівае найменшыя ваганні.

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША апублікавала аўдыязапісы, зробленыя ў рамках праекта InSight на паверхні Марса. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце агенцтва, піша liga.net.

У апарата, які можа ўлоўліваць найменшыя ваганні, атрымалася запісаць гукі марсіянскага ветру і землятрусаў.

Калі вецер нагадвае гукавую дарожку з Sci-Fi фільма, то кара Марса гучыць вельмі нізка і шчыльна. Навукоўцам давялося паскорыць запісаны сігнал, каб чалавечае вуха змагло яго пачуць.

Для таго каб паслухаць землятрус, у NASA рэкамендуюць выкарыстоўваць навушнікі.

Першы землятрус Sol 173 адбыўся 22 траўня 2019 года (173-і соль – марсіянскі дзень місіі). Ягоная магутнасць склала 3,7 балаў паводле шкалы Рыхтэра.

Другі, Sol 235, здарыўся на 235 соль. Магутнасць – 3,3 бала.

Гэтыя запісы, мяркуюць у NASA, сведчаць пра тое, што марсіянская кара з'яўляецца актыўнай і нагадвае сумесь кары Зямлі і Месяца.

Апошнія навіны