BE RU EN

У Маскве гарэў будынак расейскага МЗС

  • 6.10.2019, 12:21

Падчас пажару мог пацярпець чалавек.

Увечары 5 кастрычніка загарэўся будынак міністэрства замежных спраў Расеі, які знаходзіцца на Смаленскай-Сянной плошчы ў Маскве. Пра гэта ў Twitter паінфармавала прэс-служба ведамства, паведамляе gordonua.com.

«У адным з флігеляў будынка МЗС на Смаленцы задымленне. На месцы працуюць пажарныя», - гаворыцца ў паведамленні.

Пазней у МЗС РФ дадалі, што пажар, які быў выкліканы кароткім замыканнем, лакалізаваны, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Крыніцы «Интерфакса» паведамлялі, што ўзгаранне адбылося ў падвале будынка. Паводле звестак суразмоўцаў агенцтва, падчас пажару мог пацярпець адзін чалавек.

Апошнія навіны