Афрыканскі пірог: амерыканцы адціскаюць канкурэнтаў з Расеі і Кітая
- 6.10.2019, 10:41
Краіны кантынента ўключаюцца ў сістэму вытворчасці звадкаванага прыроднага газу ў інтарэсах ЗША.
Экспартна-імпартны банк ЗША (Exim) ухваліў крэдыт на 5 млрд даляраў для будаўніцтва завода вытворчасці ЗПГ у Ровуме ў паўночнай частцы Мазамбіка.
Пра гэта паведамляе партал «GCR».
Грошы будуць выдаткаваныя на тавары і паслугі ЗША, якія, на заяву банка, будуць наўпрост падтрымліваць 16 400 амерыканскіх працоўных месцаў на працягу пяцігадовага перыяду будаўніцтва праекта, і прынясуць больш за 600 мільёнаў даляраў ЗША ў выглядзе працэнтных плацяжоў для амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.
Кімберлі Рыд, прэзідэнт Exim заявіў, што ЗША перамаглі Кітай і Расею ў барацьбе за крэдыт. «Цяпер праект будзе завершаны без іх удзелу і замест гэтага з прадуктамі і паслугамі «Зроблена ў ЗША». Гэта перамога для нашай нацыі».
Паводле звестак Exim, завод па вытворчасці ЗПГ на працягу свайго тэрміну эксплуатацыі атрымае чыстую выгаду для Мазамбіка больш чым у 60 мільярдаў даляраў, што прыкладна ў чатыры разы перавышае цяперашні ВНП краіны.
Завод вытворчасці ЗПГ у Ровуме будзе пабудаваны на маланаселеным паўвостраве Афунгі ў правінцыі Кабо-Дэльгада і будзе перапрацоўваць 85 трыльёнаў кубічных метраў здабытага прыроднага газу, знойдзенага ў прыбярэжным басейне Ровума з 2010 года. Распрацоўка завода будзе ажыццяўляцца італьянскай кампаніяй Eni і ExxonMobil з ЗША.