BE RU EN

Легальная акцыя ў абарону незалежнасці ў Менску

  • 6.10.2019, 10:11

Мітынг у абарону незалежнасці пачнецца а 14.00 на плошчы Свабоды.

«Народная Грамада» у межах кампаніі збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў праводзіць сёння ў Менску мітынг у абарону незалежнасці Беларусі. Акцыя пачнецца а 14.00 на плошчы Свабоды.

Адзін з лозунгаў акцыі: «Пакуль ты спаў, Лука Радзіму прадаў!».

Лідар «Народнай грамады» Мікола Статкевіч зрабіў заяву напярэдадні акцыі:

«Сёння, 6 кастрычніка, а 14.00 на менскай плошчы Свабоды пачнецца мітынг за незалежнасць. Мітынг будзе праходзіць у юрыдычных рамках перадвыбарчых пікетаў «кандыдатаў у дэпутаты» ад «Народнай Грамады» і таму мае легальны статус. Мы ўжо правялі такія мітынгі з маім удзелам у 19 гарадах краіны.

Тэма незалежнасці вельмі важная. Але ў краіне вялікая колькасць унутраных праблем. Досвед маіх сустрэч у рэгіёнах паказвае, што людзі хочуць пагаварыць пра свае праблемы. Таму пікеты «Народнай Грамады» будуць выстаўлены на пл. Свабоды за 2 гадзіны да мітынгу - з 12.00.

Я таксама з гэтага часу буду прысутнічаць на плошчы і змагу адказаць на любыя пытанні людзей.

Да сустрэчы!»

Апошнія навіны