BE RU EN

Анджэй Дуда: Польшча - сусветны лідар у доступе да Інтэрнэту

  • 5.10.2019, 16:57

Польшча збіраецца далучыцца да прамысловай рэвалюцыі 4.0.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што краіна ўваходзіць у лік вядучых дзяржаў свету ў доступе да Інтэрнэту і яго хуткасці: «Калі ездзіш па Польшчы, наведваеш гатэлі, пансіянаты, то паўсюды інтэрнэт даступны і працуе вельмі хутка», піша «Польскае радыё».

Прэзідэнт Польшчы ўзяў удзел у канферэнцыі «Перспектывы развіцця Інтэрнэту рэчаў у Польшчы», арганізаванай у Бельведэры ў Варшаве.

Анджэй Дуда мяркуе, што Польшча павінна далучыцца да прамысловай рэвалюцыі 4.0, Інтэрнэту рэчаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чалавечы капітал - гэта сіла Польшчы.

Міністр цыфравізацыі Польшчы Марэк Загорскі, у сваю чаргу, дадаў, што Інтэрнэт рэчаў можа добра паўплыў на польскую эканоміку.

Апошнія навіны