BE RU EN

Відэафакт: ЗША выпрабавалі найноўшую супрацькарабельную зброю ў Ціхім акіяне

  • 5.10.2019, 11:02

Выпрабаванні сталі першымі пасля выхаду з ДРСМД.

Злучаныя Штаты Амерыкі выпрабавалі ў Ціхім акіяне сваю найноўшую супрацькарабельную зброю.

Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN.

"ВМС Злучаных Штатаў выпрабавалі сваю найноўшую агнявую моц у водах ля Гуама. Ракета можа быць нацэленая на караблі, якія знаходзяцца на адлегласці больш за 100 міляў", – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, як паведамляла група ІС, раней Пентагон паказаў выпрабаванні крылатай ракеты, якая не падпадае пад умовы дамовы пра забарону ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці. Выпрабаванні сталі першымі пасля выхаду ЗША з дамовы.

Апошнія навіны