BE RU EN

Навукоўцы распавялі пра карысць кавы

  • 30.10.2019, 19:29

Кава ўзмацняе арганізм чалавека.

Кава дапамагае знізіць рызыку разнастайных захворванняў - ад дыябету 2 тыпу да хваробы Паркінсона і некаторых тыпаў раку.

Навукоўцы мяркуюць, што карысны эфект напою звязаны з яго ўздзеяннем на кішэчную мікрафлору. Яны вывучылі ўзоры кішэчнай мікрафлоры, піша партал «Вести.Медицина».

У пацыентаў, што рэгулярна ўжывалі каву, бактэрыі кішэчніка былі больш шматлікімі і раўнамерна размеркаванымі па тоўстым кішэчніку. Сярод гэтых бактэрый было шмат супрацьзапаленчых відаў і радзей сустракалі шкодныя.

Даследчыкі мяркуюць, што кафеін уплывае на метабалізм бактэрый і, у сваю чаргу, бактэрыяльныя метабаліты, звязаныя з кавай, узмацняюць арганізм чалавека.

Апошнія навіны