BE RU EN

У Чылі з неба абрынуўся неапазнаны аб'ект

  • 3.10.2019, 21:23

І гэта не метэарыт.

На тэрыторыі Чылі ўпалі некалькі падпаленых аб'ектаў, якія распаліся з адзінага цэлага, праходзячы шчыльныя слаі атмасферы. Навукоўцы кажуць, што гэта не метэарыт, паведамляе nv.ua.

Пару тыдняў таму на сайце The Black Vault з'явіўся артыкул, дзе нібыта афіцыйны спікер Вайскова-марскіх аперацый па інфармацыйным супраціву (Naval Operations for Information Warfare) Джозэф Градышар пацвердзіў сапраўднасць відэа, на якім амерыканскія лётчыкі здымаюць і абмяркоўваюць НЛА.

А на днях яшчэ адзін неапазнаны аб'ект абрынуўся ў Чылі: з выгляду падобны на метэарыт аб'ект загарэўся ў шчыльных слаях атмасферы Зямлі праз надзвычайнае трэнне і распаўся на некалькі частак. Пасля гэтага людзі знайшлі сем абломкаў у розных месцах.

Навукоўцы пацвердзілі, што ні адзін са знойдзеных сямі аб'ектаў не з'яўляецца метэарытам, і эксперты пакуль не могуць вызначыць што гэта за абломкі.

Найбольш верагодна, што Чылі стала пляцоўкай для прызямлення касмічнага смецця, якога развялося вельмі шмат на арбіце Зямлі ў апошнія некалькі дзясяткаў гадоў.

Астраном з Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі Джон Макдоўэл кажа, што ён не назіраў патэнцыйных аб'ектаў з касмічнага смецця, якія маглі б упасці на Зямлю. Тым не менш, звесткі пра арбітальныя аб'екты могуць быць недакладнымі і абновяцца праз некаторы час.

Нагадаем, летам мінулага года на тэрыторыі Батсваны (што на поўдні Афрыкі) упаў невялікі астэроід, памерам з горны валун. Касмічны аб'ект так і не крануў паверхні Зямлі, а проста згарэў у атмасферы, не зрабіўшы ніякай шкоды.

За пару гадзін да падзення, NASA выявілі, што траекторыя астэроіда 2018 LA прадугледжвае сутыкненне з Зямлёй. Але паколькі дыяметр каменя ацанілі прыблізна ў два метры, навукоўцы загадзя паведамілі, што астэроід, які ляціць на Зямлю не нясе ніякай пагрозы.

За пяць гадоў да гэтага 17-метровы камень вагой блізу 10 тысяч тон, згарэў у атмасферы над Расеяй і Казахстанам. Разбурэнне метэарыта Чэлябінск выклікала серыю выбуховых хваль у атмасферы, магутнасць якіх, паводле розных падлікаў, у разы перавышае магутнасць атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму.

Пры дасягненні Зямлі, ударныя хвалі ад метэарыта нанеслі значныя страты, праз чаго пацярпелі больш за 1500 чалавек.

Апошнія навіны