BE RU EN

Лукашэнка правёў прызначэнне суддзяў

  • 3.10.2019, 21:05

Дыктатар прызначыў новага старшыню Берасцейскага абласнога суда і суддзяў шэрагу абласных судоў.

3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Пра прызначэнне і вызваленне суддзяў». У адпаведнасці з ім старшынёй i суддзёй Берасцейскага абласнога суда прызначаны Антон Гушчын. Да гэтага ён працаваў старшынёй i суддзёй суда Кобрынскага раёна. Уладзімір Саўчук стаў першым намеснікам і суддзёй Берасцейскага абласнога суда, інфармуе БелТА.

Таксама Лукашэнка прызначыў суддзяў абласных судоў: у Гомельскім будуць працаваць Мікалай Доля, Сняжана Ягорава, Аляксандр Піскуноў і Анатоль Сотнікаў, у Віцебскім - Таццяна Дзегцярова, у Менскім - Алег Лапека, у Магілёўскім - Сяргей Мазураў. Суддзямі Менскага гарадскога суда прызначаныя Ігар Любавіцкі і Яўген Чадзюк.

Гэта няпоўны спіс. Ва ўказе ўтрымліваецца інфармацыя і пра іншыя прызначэнні і вызваленні суддзяў у розных рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны