BE RU EN

Тры студэнты і два школьнікі з Беларусі сталі чэмпіёнамі свету ў праграмаванні

  • 28.10.2019, 18:52

Беларусы апярэдзілі амаль дзве сотні іншых каманд.

Тры хлопцы з Беларусі перамаглі на сусветных спаборніцтвах у робататэхніцы і праграмаванні FIRST Global Challenge ў Дубаі, апярэдзіўшы амаль дзве сотні іншых каманд. Пра гэта ў Facebook напісаў кіраўнік каманды - выкладчык кафедры інфарматыкі і МПІ БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Францкевіч, паведамляе dev.by.

У турніры спаборнічалі 189 камандаў свету. Беларусь прадстаўлялі два школьнікі (10-11 клас) і тры студэнты - два з БДУ і адзін з БДУІР. Сёлета конкурс называўся «Ocean Opportunities». Камандам трэба было ачысціць акіян ад забруджвальных рэчываў. З дапамогай робатаў гульцы «забівалі» вялікія і маленькія шарыкі, якія імітуюць забруджвальныя рэчывы, у зоны апрацоўкі і перапрацоўчую баржу.

Даведка. FIRST Global Challenge - штогадовы робататэхнічны конкурс арганізаваны міжнароднай асацыяцыяй International First Committee Association.

Апошнія навіны