BE RU EN

Распрацоўшчыкі «Фэйсбука» прадэманстравалі тэхналогію падману распазнання твараў

  • 28.10.2019, 16:19

Змены, унесеныя ў відэа, практычна не прыкметныя іншаму назіральніку.

Каманда распрацоўшчыкаў «Фэйсбука» прадэманстравала тэхналогію «дэ-ідэнтыфікацыі» твару на відэа. У блогу Facebook Research паведамляецца, што гэта дасягаецца дзякуючы выкарыстанню спецыяльнай нейрасеткі, паведамляе zn.ua.

Даследнікі адзначаюць, што змены, якія ўносіць нейрасетка ў відэа, практычна не прыкметныя. Тэхналогія дазваляе крыху змяніць твар чалавека, захаваўшы яго позу, асвятленне і нават эмоцыі, што не ўплывае на ўспрыманне назіральнікам.

Адзначаецца таксама, што нейрасетка з'яўляецца ўніверсальнай, яе не трэба наладжваць для кожнага асобнага роліка. Больш за тое, яна дазваляе рэдагаваць відэа ў рэжыме рэальнага часу.

Апошнія навіны