BE RU EN

З хмарачоса ў Менску ўпаў чалавек

  • 25.10.2019, 18:26

Мужчына выпаў з балкона бізнэс-цэнтра Royal Plaza на праспекце Пераможцаў.

У сацыяльных сетках з'явіліся здымкі трупа побач з бізнэс-цэнтрам «Royal Plaza» на праспекце Пераможцаў у сталіцы, паведамляе «Белсат».

Тэлеграм-канал Nexta паведамляе, што мужчына выпаў з балкона офіснага будынка.

«Мужчына ляцеў з вялікай вышыні, і шанцаў выжыць у яго не было. Ён загінуў на месцы», - паведамілі падпісчыкі канала.

Ён упаў на прыпаркаваны аўтамабіль. На месцы трагедыі працуюць супрацоўнікі МУС.

ФОТА: T.ME/NEXTA_TV

Апошнія навіны