BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да +18

  • 23.10.2019, 20:36

Тэмпература паветра ўначы складзе +5... +10°С.

У чацвер, 24 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, паведамляе gismeteo.by.

Чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе +5... +10°С, удзень слупок тэрмометра дасягне адзнак +12... + 13°С, у Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях да +18°С.

Апошнія навіны