BE RU EN

Зяленскі назваў дзве ўмовы правядзення нармандскага саміту

  • 23.10.2019, 17:58

Прэзідэнт Украіны заявіў, што сустрэча адбудзецца пасля развядзення войскаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што іншых умоў для правядзення нармандскага саміту, акрамя ўзгаднення формулы Штайнмаера і развядзення войскаў на трох участках на Данбасе няма.

«Мы дамовіліся, што ў нас павінна быць сустрэча, калі мы ўзгоднім тэкст так званай формулы Штайнмаера і калі ў нас будзе развядзенне на трох участках», - сказаў ён у інтэрв'ю segodnya.ua.

Са слоў прэзідэнта, сустрэча ў нармандскім фармаце адбудзецца пасля заканчэння развядзення сіл у Пятроўскім і Залатым, што пакуль не ўдаецца зрабіць праз бесперапынныя абстрэлы. На ўчастку ў станіцы Луганскай развядзенне адбылося.

«Там развядзенне не адбываецца праз парушэнні рэжыму цішыні, але я думаю, што ўсё абавязкова адбудзецца і наступным крокам будзе сустрэча ў нармандскім фармаце. Іншая інфармацыя мне проста не вядомая», - сказаў Зяленскі.

Апошнія навіны