BE RU EN

Ва Украіне запускаюць пасведчанне кіроўцы ў смартфоне

  • 23.10.2019, 17:11

Кабінет міністраў ужо зацвердзіў пілотны праект закона.

Адпаведную пастанову прынялі на пасяджэнні ўрада 23 кастрычніка, піша «Громадское».

Адзначаецца, што ўрад ухваліў шэраг пастаноў, якія дазволяць кіроўцам не насіць з сабой пасведчанне кіроўцы. Іх можна будзе паказаць з адмысловага прыкладання, якое абяцаюць выпусціць у найбліжэйшы час.

«Наша мэта да 2024 года ўсе паслугі перавесці ў онлайн», - паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

Разам з тым, ва ўрадзе запусцілі шэраг электронных паслуг для кіроўцаў, напрыклад, заказ нумара аўтамабіля.

«Як гэта працуе цяпер. Пры рэгістрацыі транспартных сродкаў грамадзянін мог выбраць нумарны знак выключна з пераліку тых, якія былі ў сэрвісным цэнтры. Выйгравалі ад гэтага карупцыянеры, якія «дапамагалі» абраць «прыгожы» нумар, а таксама буйныя манапалісты - вытворцы нумароў. З прыняццем праекта гэта зменіцца, пры рэгістрацыі транспартнага сродку чалавек будзе атрымліваць пасведчанне аб яго рэгістрацыі з абраным нумарным знакам», - патлумачылі ў Кабінеце міністраў.

Таксама ва ўрадзе ініцыявалі скасаванне абавязковай публікацыі законаў і пастаноў ва ўрадавых газетах для таго, каб яны набылі моц.

Раней ва ўрадзе анансавалі запуск электроннага студэнцкага білета і пасведчанняў кіроўцы. Дапамагчы з гэтым праектам дзяржаве павінен «Прыватбанк».

Апошнія навіны